Акцыя каля турмы на Акрэсціна у Менску скончылася пасля папярэджвання міліцыі


Працаўнікі праваахоўных органаў папярэдзілі ўдзельнікаў, што затрымаюць іх.

Пасля гэтага Франак Вячорка заявіў, што “новыя палітычныя вязні Беларусі непатрэбныя”. Ён заклікаў паставіць свечкі ля муроў і разыходзіцца.

У акцыі бралі ўдзел больш за сто чалавек. Сярод іх – лідар руху “За свабоду!” Аляксандр Мілінкевіч, ягоны намеснік Юрась Губарэвіч і экс-кандыдат на прэзідэнта Рыгор Кастусёў. Апошні выказаў меркаванне, што рашэнне пра разгон акцыі прымаў не Лукашэнка, а сілавыя структуры, кіраваныя з Масквы.

Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што дэмакратычныя сілы патрабуюць вызвалення ўсіх затрыманых ды назваў арышты “выключна палітычнымі”. Паводле ягоных словаў, рух “За свабоду” набыў харчы ды неабходныя рэчы для перадачы арыштаваным.

Працаўнікі міліцыі ў цывільным паводзілі сябе груба і пагражалі прысутным журналістам ужыць сілу.

Пасля сканчэння акцыі Франак Вячорка зладзіў невялікі салют.

belsat.eu

Стужка навінаў