Віталь Рымашэўскі, Ірына Халіп і Павел Севярынец утрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ


Віталь Рымашэўскі, Ірына Халіп і Павел Севярынец утрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ

Паводле актывіста аргкамітэту стварэння партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Дзяніса Садоўскага, пра гэта яго праінфармавалі па тэлефоне прадстаўнікі КДБ.

Пра месцазнаходжанне Ірыны Халіп ейнаму бацьку паведаміў следчы КДБ Міронаў. Паводле словаў следчага, журналістку затрымалі на тры дні, але службовец адмовіўся паведаміць іншыя падрабязнасці, пакуль затрыманую не будзе прадстаўляць адвакат.

Нагадаем, што да гэтае пары няма ніякіх звестак пра лёс экс-кандыдата Андрэя Саннікава.

Стужка навінаў