Дзмітрый Вус быў не ў ізалятары, а ў вёсцы


Экс-кандыдат на прэзідэнта Дзмітрый Вус аспрэчыў інфармацыю пра паўторнае затрыманне.

Цяпер Дзмітрый Вус на сваім працоўным месцы ў менскім офісе кампаніі “Трывіюм”, дырэктарам якой ён застаецца. Чуткі пра тое, што яго змясцілі ў ізалятар КДБ, з’явіліся 25 снежня: напярэдадні ўвечары ў Таварыстве з дадатковаю адказнасцю “Трывіюм” адбыўся ператрус, а тэлефон Вуса быў адключаны.

Паводле Вуса, ён быў у вёсцы, “дзе вырашыў адпачыць ад усяго, што адбывалася”.
Ён паведаміў, што падчас ператрусу ў офісе “Трывіюму” канфіскавалі камп’ютары і дакументацыю, якая мела дачыненне да прэзідэнцкіх выбараў, у тым ліку падпісныя лісты і ўлёткі.

Дзмітрый Вус разам з шасцю іншымі экс-кандыдатамі на прэзідэнта – падазаваны ў крымінальнай справе аб масавых закалотах у Менску 19 снежня. Пяцёра кандыдатаў затрымалі ў дзень выбараў і змясцілі ў следчы ізалятар КДБ. Дзмітрыя Вуса і Рыгора Кастусёва пасля допытаў адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

belsat.eu

Стужка навінаў