Родныя фатографа “мядзвежага дэсанту” гавораць, што ў ягонай справе вельмі мала новых звестак, усе навокал маўчаць.
У СІЗА КДБ застаюцца фатограф Антон Сурапін і сталічны прадпрымальнік Сяргей Башарымаў. Абодвум інкрымінуюць пасобніцтва ў парушэнні дзяржаўнай мяжы шведскімі арганізатарамі “плюшавага дэсанту”. Пакаранне тут можа быць асабліва жорсткае – да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Алена Сурапіна, маці Антона, кажа, што заўчора з ім бачылася адвакатка: “Нічога новага яна мне не сказала – толькі тое, што прасіў перадаць нам, што трымаецца. Нічога новага – наагул нічога”.
{movie}Наста Лойка пра Антона Сурапіна: Надзея ўжо толькі на ўмоўнае пакаранне|left|5647{/movie}“Улады Беларусі не могуць проста так вызваліць, гэта не ў іх стылі, – тлумачыць праваабаронца Наста Лойка. – Ёсць надзея, што сітуацыя будзе разгортвацца, як пасля Плошчы. Людзі, якіх пратрымалі ў “амерыканцы” пэўны час, потым вызвалілі ды далі досыць умоўнае пакаранне”.
belsat.eu