Беларусізацыя на Гарадзеншчыне скончылася


Старшыня гарадзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра выказаў незадаволенасць “інфармацыйнаю падаплёкаю” вакол ініцыятывы пашырыць выкарыстанне беларускай мовы сярод сваіх падначаленых – паведамляе “Газета Слонімская”.

Падчас прэс-канферэнцыі Сямён Шапіра заявіў, што ў Беларусі кожны мае права выбару мовы, і ніхто не абавязаны адказваць за тое, што не размаўляе па-беларуску. Ён быў непрыемна ўражаны каментарамі ў медыях наконт сваёй ініцыятывы. Выказванні пра тое, што беларусізацыя пачалася пасля звароту Таварыства беларускай мовы Шапіра назваў спекуляцыяй. І дадаў, што прыпыніў гэтую практыку.

Раней Сямён Шапіра абвесціў аб намеры аднавіць у Горадні беларускамоўныя класы ў школах, а таксама загадаў два тыдні на месяц весці паседжанні аблвыканкаму па-беларуску.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары