Праваабаронцы змабілізуцюь 600 чалавек для назірання за выбарамі


Беларускія праваабаронцы абвесцілі пра пачатак маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў. Кампанію “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ініцыяваў Беларускі Хельсінкскі камітэт і праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Праваабаронцы заявілі, што доўгатэрміновае назіранне за ўсімі этапамі выбарчага працэсу будуць ажыццяўляць 80 назіральнікаў, размеркаваных па ўсёй тэрыторыі краіны. За правядзеннем галасавання на выбарчых участках з пачатку датэрміновага галасавання і да падліку галасоў будуць назіраць 600 кароткатэрміновых назіральнікаў на 300 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі краіны. Пры гэтым асаблівую ўвагу назіральнікі будуць удзяляць яўцы выбарнікаў.

Ініцыятары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” падкрэсліваюць, што гэтая ініцыятыва ёсць незалежнаю ды палітычна незаангажаванаю. “Мы не прадстаўляем палітычныя партыі, а таксама якіх-небудзь палітычных дзеячоў, у тым ліку заявіўшых аб сваім намеры ўдзельнічаць у выбарах у якасці кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Увесь выбарчы працэс будзе ацэньвацца намі максімальна непрадузята, сыходзячы выключна з прынцыпаў свабодных, дэмакратычных і празрыстых выбараў, пры якіх народ нашай краіны можа ў поўнай меры рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на ўдзел у кіраванні сваёй краінай і выбар кіраўніка дзяржавы”, – гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

belsat.eu
Фота bymedia.net

Глядзі таксама
Каментары