Палітолаг Сяргей Нікалюк: існаванне беларускай нацыі – пад пытаннем


Эксперт кажа пра неканкурэнтаздольнасць беларускай культуры, каментуючы апошнія вынікі апытання НІСЭПД пра гатоўнасць беларусаў эміграваць.

Лічбы характарызуюць, хутчэй, агульнае жаданне, а не рэальную гатоўнасць пераехаць. Тым не менш, такая дынаміка сведчыць аб праблемах, якія існуюць у Беларусі. Паводле палітолага Сяргея Нікалюка, сярод беларусаў пераважае жаданне эканамічнай эміграцыі, а не палітычнай.

Па выніках апытання грамадскай думкі, якія НІСЭПД правёў сёлета ўлетку, 53,7 % беларусаў выказваюць жаданне з’ехаць за мяжу працаваць або навучацца, 41,4 % пакінулі б Беларусь назаўжды. Летась у траўні працаваць або навучацца за мяжою хацелі 38 %.

Такая колькасць ахвотных з’ехаць характарызуе стан беларускай культуры. «Беларуская культура ў яе сённяшнім выглядзе неканкурэнтная». Гэта, паводле суразмоўцы, праблема не толькі Беларусі, але, напрыклад, і Літвы.

«Першым крытэрам неканкурэнтаздольнасці культуры ёсць тое, што найбольш актыўныя грамадзяне пачынаюць пакідаць краіну. Гэты працэс ідзе, вядома, няхутка, але […] калі не прыняць кардынальных захадаў, само існаванне Беларусі ды беларускай нацыі ў працяглай перспектыве – пад пытаннем», – лічыць Сяргей Нікалюк.

belsat.eu

Стужка навінаў