Ці задаволеныя пенсіянеры трэцім за год падвышэннем пенсіяў?


“Некаторыя дыягназы не лячу, бо занадта дорага”, – прызнаецца жыхарка сталіцы, якая атрыманыя пасля павышэння грошы адразу панясе ў аптэку.

Пенсіі ў Беларусі павышаюцца сёлета ўжо трэці раз – на 17 % (агулам за год – на 59,3 %). Улады патлумачылі гэта эканамічнымі поспехамі краіны ды назвалі клопатам пра найменш забяспечаных. Аднак не прапарцыйна да росту пенсіяў у Беларусі надалей расце інфляцыя і павышаюцца кошты.

{movie}Апытанне: ці задаволеныя падвышэннем пенсіяў?|left|5632{/movie}За першы квартал 2012 г. цэны на харчы ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам выраслі на 124 %. Толькі за апошнія месяцы кошт спажывецкага кошыку павялічыўся на 12 %. Пенсіянеры пакуль застаюцца закладнікамі інфляцыі.

Ці хапае грошай пенсіянерам і ці ўдзячныя яны ўладам, карэспандэнты “Белсату” запыталі ў жыхароў Менску.

belsat.eu

Стужка навінаў