Міхась Скобла: Някляеў не зламаецца


“Тое, што Уладзіміра Някляева хаваюць ад людзей, можа сведчыць пра тое, што ён моцна збіты, але ўсё ж можа нешта “лішняе” сказаць”, – упэўнены паэт Міхась Скобла.

У інтэрв’ю “Белсату” Міхась Скобла звярнуў увагу на тое, што паводле працаўнікоў КДБ Уладзімір Някляеў папрасіў перадаць яму пісьмовыя прыналежнасці, аднак не папрасіў перадаць акуляры. “Гэта дае падставы для сумневаў, – лічыць паэт. – Тыя турэмныя нагледачы, відаць, не ведаюць, што спадар Уладзімір апошнім часам ні чытаць, ні пісаць без акуляраў не мог”.

На думку паэта, самае галоўнае цяпер для ўсіх зняволеных праз палітычныя матывы – гэта салідарнасць іншых людзей.

“Някляеў родам з Крэва, а паэзія ягоная – з крыві і плоці Беларусі, з мовы яе, з дыхання яе. Паэт, які напісаў такія радкі: “Калі пісаць, то так пісаць, як бліскавіцу доўжыць бліскавіцай”, – мне здаецца, ён не зламаецца. Бліскавіцу ў турму не схаваеш. Вытрымкі і здароўя яму”, – дадаў Міхась Скобла.

belsat.eu

Стужка навінаў