Перахапі графіціста – новы конкурс сталічнай міліцыі


ГУУС Менгарвыканкаму абвясціла інтэрактыўны конкурс навядзення парадку ў Маскоўскім раёне.

Інтэрактыўны конкурс “Рабі добрыя справы” сталічная міліцыя разам з unet.by праводзіць з 1 да 31 жніўня. Гэта частка інтэрнэт-праекту “Перахоп”, які запусцілі сёлета ў лютым.

Як паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкаму, з дапамогаю жыхароў і гасцей Маскоўскага раёну аўтары конкурсу хочуць стварыць “мапу праблемаў раёну” і максімальна хутка іх ліквідаваць. У будучыні такое плануюць зрабіць ва ўсіх раёнах Менску. У выніку ўся мапа гораду будзе запоўненая зялёнымі ды чырвонымі пазнакамі, якія будуць сімвалізаваць развязаныя і неразвязаныя праблемы.

Умовы конкурсу наступныя. Трэба сабраць інфармацыю аб праблемах: паламаныя лаўкі або абсталяванне дзіцячых пляцовак; сапсаваныя вандаламі прыпынкі, жылыя дамы, іншыя збудаванні; размаляваныя “мастакамі” сцены і пад’езды; правапарушэнні ды злачынствы; няправільнае паркаванне; месцы, дзе стала ўжываюць алкаголь.

Свае паведамленні трэба змяшчаць на сайце ddd.by (рэгістравацца не абавязкова); накіроўваюць у “Тўітэры” на адрас акаўнту @ GUVD_Minsk з хэштэгам # перехват; адпраўляюць на паштовую скрыню праекту “Перахоп”: perexvat@tut.by.

У паведамленні неабходна пазначыць дату і месца здарэння, пажадана даслаць фотаздымак або відэазапіс. Пераможцаў конкурсу вызначаць у верасні.

belsat.eu

Стужка навінаў