Санітарную службу не хвалююць „маргарынавыя рэкі” на магілёўскім хлебазаводзе


Размешчаныя ў інтэрнэце фотаздымкі, якія даводзяць, што на Магілёўскім хлебазаводзе №4 слодыч робяць з маргарыну, які расцёкся па падлозе, – не падстава для санітарнай праверкі.



Некалькі тыдняў таму грузчык магілёўскага хлебазаводу № 4 Уладзімір Трызуноў сфатаграфаваў, а потым апублікаваў у інтэрнэце фота таго, як захоўваецца на прадпрыемстве маргарын, з якога пякуць слодыч. Работнік паведаміў, што маргарынавая катастрофа цягнулася некалькі тыдняў і была выкліканая глупствам кіраўніцтва, якое закупіла процьму маргарыну для печыва, але не змагло захаваць яго ў спёку. {movie}Галіна Клімянкова: маргарынавыя рэкі – не падстава для праверкі|left|5613{/movie}

Адміністрацыя хутка звольніла грузчыка, а вось рэакцыі на парушэнне санітарных нормаў не было. Як паведаміла „Белсату” ўрач-гігіеніст Магілёўскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Галіна Клімянкова, скаргаў да іх не паступала, а планавая праверка прадпрыемства была ў чэрвені: „Праверка нядаўна праводзілася гэтага прадпрыемства, таму цяпер няма неабходнасці выходзіць на гэты аб’ект. Я не бачу неабходнасці”.



Як падставілі фатографа “маргарынавых рэкаў”?



Паводле грузчыка, адміністрацыя некалькі разоў спрабавала знайсці падставу, каб яго звольніць. І ўрэшце знайшла. Уладзіміра Трызунова папрасілі папрацаваць не ў сваю змену – за грузчыка, які не мог выйсці, бо быў п’яны.

{movie}Фатограф “маргарынавых рэкаў” Уладзімір Трызуноў пра сваё звальненне|left|5612{/movie}Фатограф маргарынавых рэкаў згадзіўся дапамагчы кіраўніцтву. Пры гэтым аніякіх папераў падпісаць яму не прапанавалі. Як аказалася, фармальна выйсце не ў сваю змену лічыцца прагулам. Такую прычыну і запісалі ў працоўную кніжку. Трызуноў пратрымаўся на заводзе чатыры месяцы.

Паводле праваабаронцы Барыса Бухеля, у такой сітуацыі трэба было ўзяць пісьмовае пацверджанне пра змену працоўнага часу. На яго падставе прасцей было б бараніць свае правы.

belsat.eu

Стужка навінаў