На аўкцыён выставяць здымкі каралевы пін-апу. Агляд падзеяў культуры.


Адзін з самых значных архіваў Галівуду ідзе на продаж. На аўкцыён выставяць больш як 3 мільёны негатываў, фатаграфіяў і постараў, якія ўсё жыццё збіраў гаспадар нью-ёркскай крамы Ірвінґ Клоў. Ягоная пляменніца Айра Крамэр пераняла бізнес пасля смерці сваяка.

АЙРА КРАМЭР, ГАСПАДАР КРАМЫ:

“Трэба было добра папрацаваць, каб знайсці ўсе гэтыя рэчы – тады не было “Гугла”. Мы знаходзілі і такія, і такія здымкі, у такой машыне або ў гэтай, мы праводзілі пошук”.

Ірвінг Клоў адкрыў букіністычную краму ў 39-ым годзе і хутка зразумеў, што найбольшым попытам карыстаюцца здымкі знакамітасцяў. Тады і быў пакладзены пачатак калекцыі, жамчужына якой – здымкі каралевы пін-апу Бэці Пэйдж. На аўкцыён будуць выстаўленыя не толькі яны, але і чаравікі на 17-ці-сантыметровых абцасах, у якіх пазавала мадэлька. За ўсю ж калекцыю плануецца атрымаць каля 150-ці мільёнаў долараў.

Іншыя тэмы: у Бронксе стварылі копію садоў Клёда Манэ. У маскоўскі цырк прынялі кенійскіх гімнастаў.

Стужка навінаў