“Сталінград”: ля Пецярбургу здымаюць першы неамерыканскі фільм у фармаце IMAX. Агляд падзеяў культуры.


Фільм, які яшчэ да прэм’еры стаў сенсацыяй, – працягваюць здымаць у Расеі. Стужка Фёдара Бандарчука “Сталінград” станецца першаю неамерыканскаю карцінаю, створанаю ў фармаце IMAX, яе цалкам здымаюць у тэхналогіі 3D.У аснове сюжэту – драматычная гісторыя кахання на тле грандыёзнай бітвы.

АЛЯКСАНДР РАДНЯНСКІ, ПРАДЗЮСАР:
“Гэта чалавечая гісторыя – не з гледзішча генералаў, маршалаў… Тут няма ніводнага чалавека, старэйшага за капітана. Гэта погляд знутры на тыя падзеі, даўжыня чалавечага жыцця ў якіх не перавышала 24 гадзінаў. А людзі, што выжылі цягам 2–3 содняў, лічыліся ветэранамі”.

Бюджэт фільму – 30 мільёнаў долараў. Дзякуючы такой суме стваральнікі стужкі ў самых дробных дэталях аднавілі выгляд кварталаў Сталінграду. Да рэалістычнасці фільму несумненна спрычыніцца і тэхналогія Тры-Дэ.

ФЁДАР БАНДАРЧУК, РЭЖЫСЁР:
“Ты перастаеш успрымаць гэта як экран, яшчэ лепш, калі гэта будзе такі тунель у прасторы, і ўвогуле не будзе розніца адчувацца. Ты будзеш тут, у Сталінградзе, у 42-м годзе. Ты будзеш суперажываць каханне, страх, нянавісць, спалох”.

Прэм’ера фільму “Сталінград” прызначаная на кастрычнік 2013-га года.

Іншыя тэмы: памёр актор і рэжысёр Аляксандр Колбышаў. На Гаіці праходзіць Карнавал кветак.

belsat.eu

Стужка навінаў