Журналістка «Белсату» трымае галадоўку


Пра тое, што Таццяна Бублікава, а таксама іншыя вязні, якія сядзяць разам з ёй у камеры СІЗА, абвесцілі галадоўку, паведаміла адвакатка Ларыса Атаманчук, якая сустракалася са сваёй падабароннаю ўвечары 23 снежня – перадае прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Паводле Ларысы Атаманчук, нагодаю для абвяшчэння галадоўкі была перанаселенасць камеры, у якой замест васьмі чалавек сядзяць ужо 13.

Таццяну Бублікаву асудзілі на 10 дзён адміністратыўнага арышту за ўдзел у масавай акцыі пратэсту 19 снежня.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары