«Pussy Riot» не прызналі віны, але папрасілі прабачэння ў вернікаў


Сёння ў Хамоўніцкім судзе Масквы распачаліся слуханні ў справе так званага панк-малебну, на якім група дзяўчат у масках выканала песню “Багародзіца, Пуціна прагані!”.

Надзею Талаконнікаву, Марыю Алёхіну і Кацярыну Самуцэвіч вінавацяць у хуліганстве з матываў рэлігійнай нянавісці ды варожасці, за што Крымінальны кодэкс Расеі прадугледжвае пакаранне 7 гадамі турмы. Суд арганізаваў прамую відэатрансляцыю пасяджэння. Паводле меркаванняў адмыслоўцаў, якія правыодзіць Руская служба “Бі-бі-сі”,гэта не перашкодзіць “замаскаваць” спрэчныя моманты, арганізаваўшы тэхнічныя непаладкі.

{movie}Pussy Riot у судзе: гэта была этычная памылка|left|5579{/movie}Усе тры дзяўчыны, якія падрыхтавалі прамовы для суда, сышліся ў меркаванні, што ў іхных дзеяннях няма складу злачынства, апісанага ў арт. 213 Крымінальнага кодэксу РФ (хуліганства), і максімум, чым можна лічыць панк-малебен у храме, – гэта адміністрацыйнае правапарушэнне. Дзяўчаты кажуць, што не прамаўлялі абразлівых словаў на адрас вернікаў, царквы і Бога. Паводле іх, яны не выявілі ніякай агрэсіі ў адносінах гледачоў, толькі выказалі жаданне змяніць палітычную сітуацыю да лепшага. Надзея Талаконнікава называе абранае для малебну месца “этычнаю памылкаю”.

Сёлета 21 лютага група дзяўчат у масках паднялася на алтар Храма Хрыста Збаўцы ў Маскве і выканала песню “Багародзіца, Пуціна прагані!”. У групе “Pussy Riot”, мяркуючы з шматлікіх відэаматэрыялаў, удзельнічалі не менш як дзесяць чалавек. Удзельніцы лютаўскага “панк-набажэнства” працягваюць хавацца, гаворыцца ў інтэрв’ю, якое выйшла ў нядзелю ў брытанскай газеце “The Observer”.

{movie}”Pussy Riot”: панк-малебен у Храме Хрыста Збаўцы|left|5580{/movie}Адвакаты падсудных кажуць, што суддзі спяшаюцца завяршыць справу да сярэдзіны жніўня, калі шмат якія расейцы могуць прапусціць навіну з-за летніх адпачынкаў.

belsat.eu

Стужка навінаў