У Воршы – суд пра дзіцячыя размалёўкі


Заўтра, 31 ліпеня, у гарадскім судзе пачнецца разгляд адміністратыўнай справы актывісткі кампаніі “Наш Дом” Яны Ляснеўскай.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, Ляснеўскую вінавацяць у распаўсюдзе твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці (арт. 17.8 КаАП РБ). Яшчэ ў лютым падчас ператрусу ў яе дома знайшлі дзіцячую размалёўку “Мой тата міліцыянт. Што ён робіць на працы?”

Тады праваахоўнікі шукалі друкаваныя матэрыялы аб парушэннях імі заканадаўства і нізкім узроўні культуры, якія кампанія “Наш Дом” рассылала ў Аршанскі гарадскі ды раённы аддзелы міліцыі. Як вынік, выканаўцы ператрусу нічога не знайшлі ды нават папрасілі прабачэння ў актывісткі.

Аднак 12 ліпеня Ляснеўскую затрымалі як падазраваную ў прапагандзе гвалту і жорсткасці.

belsat.eu

Стужка навінаў