Ці пакажуць праўду ў музеі Быкава пад Менскам?


Паводле афіцыйнай інфармацыі, стварыць музей даручыў Аляксандр Лукашэнка, праз якога пісьменнік доўгі час мусіў жыць у эміграцыі.

Пастанову пра тое, што музей Васіля Быкава адкрыюць на ягоным лецішчы ў Менскім раёне, урад прыняў 27 ліпеня. Самыя важныя падзеі, звязаныя з пісьменнікам, прыпадаюць на чэрвень: 19-га ён нарадзіўся, 22-га – памёр. Але на дзяржаўным узроўні яны не адзначаюцца.

{movie}Ці пакажуць праўду ў музеі Быкава пад Менскам?|left|5575{/movie}Паводле афіцыйнай інфармацыі, працы для стварэння музею вырашылі распачаць, бо жонка пісьменніка Ірына перадала лецішча дзяржаве, каб увекавечыць памяць пісьменніка.

Чаму ўлады ўсё ж такі вырашылі стварыць экспазіцыю, прысвечаную чалавеку, які ніколі не прыняў рэжыму? Стварыць добры імідж перад выбарамі, адцягнуць увагу ад дэвальвацыі – такія меркаванні выказваюць менчукі. Усе яны адзінагалосна кажуць, што пісьменнік сусветнага маштабу даўно заслужыў належнае ўшанаванне ў Беларусі. У тым, што грамадзянскую пазіцыю Быкава ў экспазіцыі абыдуць, ніхто не сумняваецца.

belsat.eu

Стужка навінаў