Іван Амельчанка выйшаў на свабоду


«Я думаю, яны проста вельмі любяць мяне і вырашылі яшчэ раз са мною пабачыцца, таму і забралі», – гаворыць Іван Амельчанка, аўтар скандальна вядомага плакату «Мусарок».

Амельчанка адбываў адміністратыўнае пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Менгарвыканкаму. Яго затрымалі раніцаю 17 ліпеня. Каля 11:00 Іван выйшаў з дому на запланаваную сустрэчу, пасля чаго ягоны тэлефон перастаў адказваць. Падобным чынам яго затрымалі 26 чэрвеня і пакаралі адміністратыўным арыштам за брыдкаслоўе на 15 дзён. Амельчанку даставілі ў суд Ленінскага раёну Менску. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні працаўнікам міліцыі і прысудзілі да 12 дзён зняволення.{movie}Як сустракалі Амельчанку + інтэрв’ю.|right|5574{/movie}

Актывіст падчас свайго арышту падаў скаргу на ўмовы ўтрымання. «Камера не праветрывалася, на падлозе была лужына, бо цёк кран. На шпацыр не выводзілі. Я меў размовы з начальнікам Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў, ён сказаў, што гэта ягоны асабісты загад – трымаць мяне ў гэтай камеры», – распавёў журналістам «Белсату» Іван Амельчанка.

Напярэдадні, 16 ліпеня, Іван Амельчанка разам з актывістамі моладзевага руху «Zмена» правёў прэс-канферэнцыю, на якой абвесціў пра намер узяць удзел у парламенцкіх выбарах.

belsat.eu

Стужка навінаў