Украіна: мода для людзей з абмежаванымі магчымасцямі


Украінскія актывісты, што адстойваюць правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі, зладзілі паказ моды ў Кіеве. Яны заклікалі да талерантнасці ды ліквідацыі бар’ераў у паўсядзённым жыцці.

Такі паказ быў першы ва Украіне. Арганізатары гавораць, што гэткім чынам яны спрабуюць спрыяць дыялогу ўнутры грамадства і дапамагчы людзям, што апынуліся ў вазках, людзям з моцнымі парушэннямі зроку.{movie}undefined|right|undefined{/movie}

«Мы хацелі б дапамагчы быць шчаслівымі тым жанчынам, што праз розныя прычыны абмежаваныя – хтосьці не мае дастаткова сродкаў, камусьці бракуе псіхалагічнага падтрымання, – гаворыць адна з арганізатарак імпрэзы Кацярына Кундэльская. – Мы хочам стварыць новую нішу ў модзе, якая цяпер набірае папулярнасць у Еўропе і абсалютна неразвітая ва Украіне».

Паводле Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, ва Украіне жывуць каля 5 млн чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, агулам на постсавецкай прасторы – не менш за 45 млн.

belsat.eu

Стужка навінаў