Паўла Севярынца выпусцяць на тры дні


Палітвязню Паўлу Севярынцу дазволены трохдзённы адпачынак. З улікам дарогі са спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну Берасцейскай вобласці да Віцебску Севярынец правядзе дома крыху больш за суткі. Палітык наведае дом упершыню за сем месяцаў.

Павал Севярынец, які падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, 16 траўня мінулага года быў асуджаны судом Заводскага раёну Менску да 3 гадоў абмежавання волі на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

26 ліпеня Севярынцу было адмоўлена ў амністыі.

belsat.eu

Стужка навінаў