Пайшоў з жыцця журналіст Сяргей Аляхновіч


У дзень пачатку алімпійскіх гульняў пайшоў з жыцця беларускі спартовы журналіст Сяргей Аляхновіч. Яго знайшлі раніцаю мёртвым у кватэры, якую ён здымаў. Прычына смерці пакуль не вядомая. Яму было толькі 44 гады.

Сяргей Аляхновіч быў адным з самых вядомых беларускіх спартовых журналістаў, але ён не абмяжоўваўся толькі спортам. Ён працаваў у газетах «Свободные новости», «Прессбол», «Салiдарнасць» ды заўжды ахвотна дзяліўся экспертным меркаваннем з гледачамі “Аб’ектыву”. Сяргей Аляхновіч усяго месяц не дажыў да выхаду сваёй кнігі пра сябра – хакеіста Руслана Салея, які летась загінуў у авіякатастрофе.

Развітанне з Сяргеем Аляхновічам адбудзецца паслязаўтра ў Менску у рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага. “Аб’ектыў” выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Сяргея. Нам будзе яго не хапаць.

belsat.eu

Стужка навінаў