Музычная правакацыя: габрэйка ставіць перформанс пра ўлюбёнага кампазітара Гітлера. Агляд падзеяў культуры


Новы перформанс ізраільскага харэографа Саар Магаль называюць правакацыяй. Не дзіва, бо пастаўлены ён музыку не каго-небудзь, а Рыхарда Вагнэра – улюбёнага кампазітара Адольфа Гітлера. У Ізраілі ягоная музыка дагэтуль пад неафіцыйнаю забаронаю. Саар Магаль адважылася на спробу пайсці насуперак такому крывадушнаму, на ейную думку, падыходу.

СААР МАГАЛЬ, ХАРЭОГРАФ:
“Для нас важна зноў адкрыць гэтую дыскусію, бо заўсёды лягчэй забараніць мастацтва, чымся забараніць нямецкія маркі ды прамыслоўцаў, якія супрацоўнічалі з нацысцкім рэжымам”.

Прэм’ера шоу адбудзецца ў Берліне ўжо неўзабаве. Як кажа харэограф, сродкамі танцу яна і танцоры паспрабуюць адказаць на пытанне – хто такі Вагнэр? Які ён? Тым часам шмат якія ізраільцяне ўжо рэзка крытыкуюць перформанс. Што праўда, ёсць і прыхільнікі гэтай ідэі. Сярод іх дзядуля і бабуля Саар Магаль, якія перажылі Халакост. Яны лічаць, што ў выпадку з музыкаю Вагнэра мастацтва мусіць мець прыярытэт перад палітыкаю.

Іншыя тэмы: керамісты з дзевяці краінаў сабраліся пад Бабруйскам. Незвычайнае хобі філіпінскай пенсіянеркі.

belsat.eu

Стужка навінаў