Мечыслаў Грыб: Сярод беларусаў не было ні энтузіястаў, ні праціўнікаў незалежнасці


https://youtu.be/8IKYwgQ47E8
Экс-старшыня Вярхоўнага Савету згадвае, як у 1990-м прымалі “Дэкларацыю аб незалежнасці”.

Сёння – угодкі прыняцця “Дэкларацыі аб незалежнасці”. Статус канстытуцыйнага акту дакумент набыў толькі ў 1991 г., калі за яго прагаласавалі дзве траціны дэпутатаў Вярхоўнага Савету БССР 12-га склікання. Тады нашая краіна ўдакладніла назву, і пачало рыхтавацца новае заканадаўства.

{movie}Мечыслаў Грыб: як беларусы ўспрынялі незалежнасць|left|5548{/movie}Ініцыявала прыняцце дэкларацыі фракцыя БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання. Яна распрацавала праект, але ён не задаволіў іншых дэпутатаў, якія пазней зрабілі сваю версію. Такім чынам паўстала “Дэкларацыя аб незалежнасці” не Рэспублікі Беларусь, а БССР. Гэта быў больш лагодны варыянт – у прыватнасці, у адносінах да Расеі, – за той, які прапанаваў БНФ. Хоць паводле Мечыслава Грыба, шмат якія дэпутаты былі гатовыя да таго, каб жыць у незалежнай краіне.

Чаму большасць беларусаў не памятаюць гэтага важнага для гісторыі краіны дня? Мечыслаў Грыб лічыць, таму, што яго святкавалі ўсяго чатыры гады. Ён звяртае ўвагу на тое, што і апазіцыя ў гэты дзень не ладзіць значных імпрэзаў, больш канцэнтруючыся на ўгодках Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары