За «Ляпісам» – пад Львоў!


Забаронены ў Беларусі гурт «Ляпіс Трубяцкой» будзе гэдлайнэрам міжнароднага фестывалю «Захід» ва Украіне. Апроч «Ляпісаў» на фестываль паедзе і яшчэ адзін фігурант чорнага спісу беларускіх музыкаў – «Крамбамбуля».

Трохдзённы фэст адбудзецца непадалёк Львова і збярэ таксама калектывы з Украіны, Малдовы ды Аўстрыі.

Вядомая і любімая ва Украіне «Крамбамбуля» зайграе гадзінны сэт на галоўнай сцэне ў першы дзень оўпэн-эйру. «Ляпісы» ж будуць закрываць другі дзень – то бок паслужаць анархічным зенітам фестывалю.

Апроч музыкі аматараў вольнага паветра чакаюць тэатральныя выступы, майстар-класы і літаратурныя імпрэзы.

Астатнія ўдзельнікі «Західу-2012»: «Бумбокс», «Zdob Si Zdub», «Крихітка», «Тартак», «Тол», «Rocky Leon», «Роллікс», «Тостер», «Qarpa», «O.Torvald», «Анна», «Тінь Сонця», «Atmasfera», «Брем Стокер», «the Вйо», «Пан Пупец», «Гуцул Каліпсо», «Флайzzzа», «Серцевий напад», «Bandurband», «Фіолет», «Оратанія», «Dance Party».

Больш інфармацыі на сайце фестывалю – http://3axid.org

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары