Цяжкія рытмы прагучалі ў Горадні. Агляд падзеяў культуры


Цяжкая музыка, хуткія, але не пазбаўленыя меладычнасці рытмы. У Горадні выступілі вядомыя замежныя гардкор-гурты «Alpinist» з Нямеччыны і „Masakari” са Злучаных Штатаў.

ЭДАМ, ГУРТ «MASAKARI»:

„Гардкор, панк, метал – якая б музыка ні была, яе можна зрабіць камерцыйнаю. Але сапраўдная музыка – і гардкор, і панк – ніколі не загіне. Гэта спосаб камунікацыі. Гэта наша ідэя – як мы бачым свет, як мы яго адчуваем. Гэтае пачуцце ніколі не скончыцца”.

Агрэсіўны стыль, у якім граюць музыкі з “Альпіністу” і “Масакары”, нарадзіўся ў Англіі ды хутка здабыў папулярнасць сярод моладзі ЗША і Еўропы. Сёння ж цяжкія музычныя рытмы і радыкальныя тэксты гучаць у Менску, дзе музыкі працягваюць сваё еўрапейскае турнэ.

Іншыя тэмы: 11-гадовы піяніст трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса. Фільмы, што выходзяць у пракат.

belsat.eu

Стужка навінаў