За скалечаных бакланаў не будзе крымінальнай адказнасці


Пракуратура Чашніцкага раёну адмовілася распачынаць крымінальную справу супраць злачынцаў, якія скалечылі 28 бакланаў, адрэзаўшы ім дзюбы. Матэрыялы па факце жорсткага абыходжання з птушанятамі бакланаў перадалі ў Лукомскі сельсавет, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «БелТА».

Правяранне акалічнасцяў праводзілі мясцовыя міліцыянты, якія перадалі матэрыялы ў пракуратуру. Цяпер у сельсавеце маюць скласці адміністратыўны пратакол, а суд вырашыць, як пакараць жыхара Чашніцкага раёну, што здзейсніў злачынства. Яму пагражае штраф або арышт.{movie}Скалечаныя бакланы, архіўнае відэа.|right|5522{/movie}

Відэаролік са скалечанымі бакланамі ўскалыхнуў беларускі інтэрнэт. Карыстальнікі сеціва ініцыявалі кампанію збору подпісаў пад петыцыяй у Віцебскую абласную пракуратуру, каб пакараць здзяйсняльнікаў гэтага злачынства. У выніку пад заклікам падпісаліся амаль 16 тыс. інтэрнаўтаў.

belsat.eu

Стужка навінаў