Уладзімір Мацкевіч: Хто насамрэч мяшае спорт і палітыку?


https://youtu.be/vXXp-XlRgTw
https://youtu.be/LqJVw-k8t6E
Адмова ў акрэдытацыі Аляксандра Лукашэнкі на Алімпійскіх гульнях, заклікі да пераносу чэмпіянату свету па хакеі з Беларусі ў іншую краіну выкліканыя палітычнымі матывамі. Для афіцыйнага Менску гэта нагода абвінаваціць краіны Захаду ў тым, што яны «блытаюць спорт і палітыку». Метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч падкрэслівае: спорт заўсёды выкарыстоўваўся ў палітычных мэтах.

«Галоўны спартовец» краіны{movie}Уладзімір Мацкевіч: Хто мяшае спорт з палітыкай?|right|5520{/movie}

«Спакуса выкарыстання спорту ў палітычных мэтах настолькі моцная і вялікая, што я яшчэ не бачыў і не сутыкаўся ў гісторыі з такімі палітыкамі, якія б не імкнуліся выкарыстаць спорт у сваіх палітычных мэтах, – гаворыць Уладзімір Мацкевіч. – Лукашэнка – адзін з яскравых прадстаўнікоў такога кшталту палітыкаў».

У якасці прыкладу эксперт прыводзіць той факт, што ў Беларусі прэзідэнт краіны адначасова ёсць і прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту. «Беларускі прэзідэнт, дыктатар, не ўязны ў краіны Еўрапейскага звязу, а калі гэты дыктатар адначасова ёсць кіраўніком НАК, мы трапляем у такую юрыдычную калізію. Грамадзяне Беларусі, давайце нарэшце паводзіцца цывілізавана і не сумяшчаць пасады, не блытаць усё ў адно! Гэта ў Беларусі спорт блытаецца з палітыкаю», – заявіў лідар Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці.

Ці пад пагрозаю хакейны чэмпіянат?{movie}Уладзімір Мацкевіч: Верагодны байкот ЧС па хакеі|right|5521{/movie}

Паводле Уладзіміра Мацкевіча, малаімаверна, што чэмпіянат свету па хакеі, які мае прайсці ў Беларусі, перанясуць у іншую краіну, як таго дамагаецца шэраг замежных і беларускіх палітыкаў.

«Байкот чэмпіянату свету будзе абавязкова, іншая рэч – памеры і маштабы. Як мінімум, ніводная афіцыйная асоба, ніхто з кіраўнікоў краінаў не паедзе ў Менск, калі не зменяцца палітычныя ўмовы», – дадаў Уладзімір Мацкевіч.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары