Беларуская вёска пераўтварылася ў сталіцу ганчарнага мастацтва. Агляд падзеяў культуры


Сталіца ганчарнага майстэрства, куды кожныя два гады прыязджаюць захавальнікі старажытнага промыслу ажно з 12 краінаў. Гэта вёска Гарадная Столінскага раёну – традыцыя ганчарства тут існуе з XV ст., нават у нашыя дні тут працуюць пяцёра патомных ганчароў.

Пленэр ганчароў прайшоў тут трэці раз, і трэці раз сюды прыехалі найлепшыя майстры з Польшчы, Швецыі, Малдовы, Арменіі, Грузіі ды іншых краінаў – паглядзець на ганчарныя традыцыі калегаў і падзяліцца сакрэтамі сваёй працы.

ДЖАМАЛ БАЛАТАШВІЛІ, ГАНЧАР, ГРУЗІЯ:
«Старыя майстры вучылі, што з глінаю трэба абыходзіцца з душою. Не трэба яе кідаць. Трэба, каб настрой быў добры. Калі чалавек злы, у яго ніколі нічога добрага не атрымаецца».

Шмат якія з удзельнікаў пленэру скардзяцца: цяпер папулярны пластык, а не гліна. Аднак мода на экалагічна чыстыя рэчы і ручную працу ўсё больш набірае абароты. А разам з ёю ў моладзі можа аднавіцца і цікавасць да ганчарнага майстэрства.

Іншыя тэмы: у Мексіцы пачаўся доўгачаканы фестываль танцаў. У Інданезіі аднаўляюць традыцыю лялечных тэатраў.

belsat.eu

Стужка навінаў