Што гавораць пра выбары ў любімым горадзе Лукашэнкі?


Жыхар Шклова згадвае, як за савецкім часам хадзіў на выбары, бо ў буфеце было дэфіцытнае піва: “Каго мы выбіраем і навошта выбіраем – гэта нас не цікавіла. З тых часоў, калі нешта і змянілася, то вельмі нязначна”.

Новы мост і “танкадром”

Са Шкловам, а таксама ягонымі ваколіцамі звязаная значная частка жыцця прэзідэнта Беларусі. Непадалёк ён нарадзіўся. Тут вучыўся і атрымаў першую працу. Адсюль і вялікая ўвага прэзідэнта да малой радзімы. Літаральна месяц таму кіраўнік краіны наведаў Шклоў, каб урачыста адкрыць адрэканструяваны мост праз Дняпро.

Гэтым навабудам мясцовыя вельмі задаволеныя, як і добраўпарадкаваннем цэнтру гораду. А вось на дарогі наракае практычна кожны. “У дварах могуць зрабіць – там, дзе чыноўнікі жывуць. І там гэта, можа, і не трэба рабіць. А там, дзе едзе аўтамабіль, едзе хуткая дапамога, – там проста як на танкадроме”, – гаворыць былы камунальнік Іван Цыпянкоў.

“Я падтрымліваў Рыгоравіча, нават калі яго выканкамы ганялі”

Натуральна, да частых візітаў славутага земляка горад мусіць быць гатовы, а таму бюджэт Шклову на 65 % фінансуецца дзяржаваю. Ці ёсць у гэтым заслуга мясцовых дэпутатаў?{movie}Іван Цыпянкоў пра падрыхтоўку да выбараў у Шклове|right|5493{/movie}

“Быў у нас Аляксандр Рыгоравіч – адзіны чалавек, якому я ў свой час верыў і падтрымліваў яго, нават калі райкамы яго самога ганялі тут”, – згадвае Іван Цыпянкоў. Цяпер, паводле ягоных словаў, да народных абраннікаў са сваімі праблемамі ён не звяртаецца: “Мне давялося разы два ў асабістых пытаннях звярнуцца. І больш, я вырашыў, да іх не хаджу. І не хаджу на іхныя выбары”.

Называць вуліцы даручылі камунальнікам

Краязнаўца Аляксандр Грудзін на выбары хадзіў з іншай прычыны: “Я памятаю выбары, калі студэнтам быў. Мы ішлі на выбары, бо там буфет адчыняўся з 6-й гадзіны. Там можна было набыць піва, нейкіх танных каўбасаў. Каго мы выбіраем і навошта выбіраем – гэта нас не цікавіла. З тых часоў, калі нешта і змянілася, то вельмі нязначна”.{movie}Аляксандр Грудзін пра Шклоў|right|5492{/movie}

Нават такая праблема, як адсутнасць тапанімічнай камісіі, дэпутатаў не турбуе, кажа краязнавец. Вуліцы тут называюць… камунальнікі. А таму не дзіўна, што ў вёсцы Рыжкавічы, якую нядаўна далучылі да гораду, на месцы, дзе стаяў вялікі дамініканскі кляштар, з’явілася Камышевая. “Нават не па-беларуску назвалі”, – кажа Аляксандр Грудзін.

Чаму Шклоў называюць прыморскім горадам?

Эканаміст Пётр Мігурскі называе дэпутатаў “працягам выканаўчай улады”: “Выбары – яны нібыта і ёсць, але, з іншага боку, асаблівага захаплення ў мясцовага насельніцтва не выклікаюць”.{movie}Пётр Мігурскі пра падрыхтоўку да выбараў у Шклове|right|5494{/movie}

Паводле экс-кандыдата на прэзідэнта Рыгора Кастусёва, народных абраннікаў найперш мусіць хваляваць стварэнне новых працоўных месцаў. У горадзе, кажа ён, не знойдзеш цяпер добрага будаўніка: усе з’язджаюць у Расею, праз што распалася ўжо не адна сям’я. За гэта Шклоў, як і шмат якія мястэчкі на ўсходзе Беларусі, называюць “прыморскім горадам”. Мужчыны, як рыбакі, мусяць выйсці “ў мора” па ўлоў.

belsat.eu

Стужка навінаў