У Дудутках прайшоў фестываль «Грунвальд-2012». Агляд падзеяў культуры.


https://youtu.be/N5EPZr-wUKw
Апрануць цяжкія металічныя латы – і ў бой. Усё, як у 15-м стагоддзі. У музейным комплексе Дудуткі ў выходныя прайшоў чацвёрты фестываль «Наш Грунвальд». Цэнтральнаю падзеяй сталася бітва рыцараў – рэканструкцыя знакамітага бою нашых продкаў з Тэўтонскім ордэнам.

КАЦЯРЫНА МІХЕДАВА, МАГІЛЁЎСКАЯ ХАРУГВА:

«Гэта вельмі вялікая пашана да нашых продкаў, якія паклалі свае жыцці, каб нам цяпер добра жылося».

На фестывалі рыцары змаглі падужацца ў індывідуальных і камандных бітвах. Дакладнасць рухаў і трапнасць паказалі лучнікі.

МІКОЛА РАЗРЭЗАЎ, КЛУБ «СТАРАЯ ВЕЖА»:

«Для кагосьці гэта дарагое мужчынскае хобі, для кагосьці аддушына, каб выкінуць з сябе агрэсію, негатыўныя эмоцыі. Для кагосьці паездка на фестываль – гэта магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі, паглядзець на іншых і сябе паказаць».

Паўдзельнічалі ў фэсце не толькі беларускія рыцары ды іхныя дамы, але і суседзі з Расеі ды Украіны. А тыя, хто прыехалі ў Дудуткі як гледачы, змаглі пакаштаваць сярэднявечных страваў і паспрабаваць сябе ў якасці лучніка або арбалетчыка.

Іншыя тэмы: фільм «У тумане» атрымаў узнагароду ў Адэсе. Неба ў Менску пазелянела на некалькі хвілінаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары