43 беларусы пацярпелі ў ДТЗ у Херсонскай вобласці Украіны


Удакладненую інфармацыю падае Міністэрства замежных справаў Беларусі

ДТЗ здарылася ў Каланчацкім раёне прыкладна на 105-м кіламетры аўтатрасы Сімферопаль–Херсон. Адбылося лабавое сутыкнення грузавога мікрааўтобуса «Ford Transit» і аўтобуса «Cetra» з 46 грамадзянамі Беларусі. Пасля аўтобус перавярнуўся на бок, і ў яго ўрэзаўся легавік «Лада-Каліна». Паводле першых звестак украінскага Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, шпіталізавалі 35 чалавек, у тым ліку 32 грамадзянаў Беларусі, у тым ліку чацвёрых – у цяжкім стане.

Паводле МЗС Беларусі, пацярпелі 43 беларусы, з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі 29 асобаў. Загінулых няма.

Для высвятлення абставінаў трагедыі ды аказання неабходнай дапамогі да месца здарэння прыбылі працаўнікі генеральнага консульства Беларусі ў Адэсе і пасольства Беларусі ва Украіне. Дыпламаты працуюць у шчыльным кантакце з медыцынскімі ўстановамі, якія прынялі пацярпелых беларусаў, а таксама з праваахоўнымі органамі, якія вядуць расследаванне здарэння.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары