Аляксандр Мілінкевіч: Чаму трэба ісці на выбары


https://youtu.be/C4AMYrNYnHw
https://youtu.be/ZF9_MjXY3dQ
https://youtu.be/uclkeXSaNBc
“Калі ставіш мэту “паказаць дуліну” ўладзе і сказаць, што яна кепская, то байкот – нібыта нармальна. Але калі хочаш дайсці да людзей, змяніць думку, заваяваць розум людзей, то трэба ісці да іх”, – заявіў Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю журналістам “Белсату”.

Аляксандр Мілінкевіч вылучаецца кандыдатам у Менску па Уручанскай 109-й акрузе. У ягонай ініцыятыўнай групе больш за 350 асобаў, сярод якіх – бард Зміцер Бартосік, былы палітзняволены Мікіта Ліхавід, палітык Рыгор Кастусёў, эканаміст Сяргей Чалы, былы віцэ-рэктар ЕГУ Уладзімір Дунаеў.{movie}Аляксандр Мілінкевіч: Чаму трэба ісці на выбары?|right|5453{/movie}

Палітык упэўнены, што большасць беларусаў расчараваныя ў дзейнай уладзе і хочуць пераменаў. “Людзі заўсёды пытаюцца: а што вы хочаце зрабіць? Чаму пры вас жыццё мае стаць лепшым? Каб гэта патлумачыць, трэба ісці на выбары, ісці і казаць праўду: і пра палітвязняў, і пра тое, што сапраўдных выбараў няма. Але без паходу на выбары мы маргіналізуемся і людзі думаюць, што ўвогуле няма альтэрнатывы”, – мяркуе лідар руху “За свабоду”.

“Без ілюзіяў”

Аляксандр Мілінкевіч падкрэслівае, што ўладам цалкам падкантрольны выбарчы працэс – ад вылучэння і рэгістрацыі кандыдатаў да падвядзення вынікаў, што дае магчымасць атрымаць парламент у выгадным для адміністрацыі складзе.{movie}Аляксандр Мілінкевіч: Як фальсіфікуюць выбары|right|5454{/movie}

Дэмакратычнага працэсу няма, але гэта не азначае, што ў выбарах не трэба ўдзельнічаць, – гаворыць Аляксандр Мілінкевіч. – Я удзельнічаў аднойчы ў байкоце, у 2000-м годзе. Тады толькі Мікола Статкевіч быў супраць, а мы ўсе не ўдзельнічалі. Лічу гэта памылкаю, а Мікола меў рацыю. Дарэчы, Мікола Статкевіч і сёння кажа – адтуль, з турмы, з самых цяжкіх умоваў: ідзіце да канца, распавядайце праўду, але не здымайцеся, не рабіцеся маргінальнымі”.

“Іду з “Народнаю праграмаю”

Палітык заўважае, што ўлады працягваюць палітыку жорсткіх рэпрэсіяў супраць сваіх палітычных апанентаў. “Улады так сябе паводзяць, бо адчуваюць няўпэўненасць. Рэйтынг Лукашэнкі значна ўпаў, і ён не мае рэсурсаў, каб аднавіць гэты рэйтынг”, – пакрэсліў Мілінкевіч.{movie}Аляксандр Мілінкевіч: Іду з „Народнаю праграмаю”|right|5455{/movie}

Людзі запалоханыя, але і сама ўлада ў шокавым стане: старая мадэль не працуе, патрэбная новая. Мы будзем распавядаць пра “Народную праграму”, якую склалі больш за 40 экспертаў, што выпрацавалі канкрэтныя падыходы, “дарожныя мапы” таго, што трэба рабіць у розных кірунках, – распавядае Аляксандр Мілінкевіч. – Мы маем фундаментальны дакумент, які абмеркаваны з людзьмі і складзены найлепшымі экспертамі Беларусі”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары