Кантрабанда ў прамысловых маштабах


https://youtu.be/3SSKjVtkHwc
Тунэль даўжынёю сем футбольных палёў на глыбіні шэсць метраў з пракладзенымі рэйкамі для кантрабандысцкага цягніка быў выкрыты на мяжы Славаччыны і Украіны. На месцы ўжо чакалі адпраўкі 2,5 млн кантрабандных цыгарэтаў.

Паводле паліцыі, тунэлем маглі карыстацца і нелегальныя эмігранты. Аднак галоўнаю мэтаю была кантрабанда цыгарэтаў.

Тунэль пачынаўся ў Ужгарадзе на ўкраінскім баку і выходзіў паміж славацкімі вёскамі Вішнэ і Ніжнэ. Славацкая паліцыя заявіла, што не сутыкалася з кантрабанднаю схемаю падобнага размаху. Толькі за адзін рэйс цягнік мог перавесці 2,5 млн цыгарэтаў.

Славацка-ўкраінская мяжа складае 97,8 км, большая частка пакрытая лясамі, якімі звычайна карыстаюцца кантрабандысты і нелегальныя эмігранты.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары