Жаночае апытанне: дзяржаўны прафсаюз ці забастоўка?


Карэспандэнты “Белсату” высвятлялі папулярныя метады вырашэння працоўных праблемаў.

За апошні час у Беларусі адбылося некалькі страйкаў. У Горадні прыпынілі працу некалькі цэхаў прадпрыемства “ГорадняЖылБуд” пасля таго, як рабочыя адмовіліся працаваць з-за нізкага заробку. Страйкавалі таксама працаўнікі заводу трактарных дэталяў у Бабруйску, абураныя нечакана ўрэзанымі прэміямі.{movie}Жаночае апытанне: Вы за прафсаюзы ці забастоўку?|right|5443{/movie}

У гэтых і ранейшых выпадках страйкавалі пераважна мужчыны. А што б выбралі ў падобнай сітуацыі менскія жанчыны – зварот у прафсаюз або страйк?

Жыхаркі сталіцы выказваліся памяркоўна і катэгарычна выступілі супраць страйкаў. Паводле іх, канфлікты трэба развязваць выключна мірным шляхам. Большасць з іх давярае таксама дзяржаўным прафсаюзам, падкрэсліваючы, што тыя “аплачваюць бальнічныя і раней забяспечвалі пуцёўкамі”.

Жанчыны таксама лічаць, што страйк не мае сэнсу, бо “ўсё залежыць ад начальства і кіраўніцтва”. Страйк, як зазначыла адна з апытаных, можа прывесці і да страты працы.

belsat.eu
https://youtu.be/VlT3M1N7lIk

Глядзі таксама
Каментары