Менск накрыла хваля джазу. Агляд падзеяў культуры.


https://youtu.be/JVAoqrNruO0
Энергічныя рытмы чорнае музыкі прагучалі ў сталіцы. У Палацы прафсаюзаў прайшлі канцэрты «Зоркі сусветнага джазу ў Менску». Учора наведнікі змаглі падзівіцца вакалу Пэт Кліп, якая выконвае “Госпэл Джэз” і негрыцянскі “спірычуэлз”.
Паводле назіранняў арганізатараў, у Беларусі не толькі публіка дзівіцца джазменам, але і наадварот. {movie}Агляд падзеяў культуры (20.07.2012)|right|5442{/movie}

ЯЎГЕН УЛАДЗІМІРАЎ, ДЫРЭКТАР БЕЛАРУСКАГА ДЖАЗ-КЛУБУ:
“Для нас дагэтуль джаз – забаронены плод, і музЫкі адчуваюць гэта – што трэба прыехаць у Менск на запрашэнне “Джаз-клубу” Яўгена Уладзімірава, бо такой публікі яны нідзе не ўбачаць”.

І хоць джазавыя канцэрты ў нас праходзяць нячаста, аматараў гэтага музычнага жанру ў Беларусі стае, калі правесці паралелі з джазаваю культураю ў свеце.

ЯЎГЕН УЛАДЗІМІРАЎ, ДЫРЭКТАР БЕЛАРУСКАГА ДЖАЗ-КЛУБУ:

“Доля ў сусветным шоў-бізнесе джазу – усяго 1 адсотак. Калі ўзяць блюз – гэта 6 адсоткаў, класіка – 12 адсоткаў. Джаз – усяго 1 адсотак, і, шчыра кажучы, больш і не трэба!”

Бо джаз як быў, так і застанецца ў нашай краіне элітным мастацтвам.

Іншыя тэмы: Казань распішуць з балончыкаў. У Мексіцы раскапалі комплекс пахавальных забудоваў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары