У ЗША на паказе новага фільму пра Бэтмэна застрэленыя 14 чалавек


Жудасная страляніна адбылася падчас кінасеансу ў горадзе Аўрора непадалёк Дэнвэру.

У кінатэатры малога гарадка ў штаце Каларада на прэм’еры фільму «Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды» загінулі прынамсі 14 чалавек. 10 чалавек памерлі на месцы, яшчэ чатыры сканалі ў мясцовым шпіталі. Туды працягваюць паступаць пацярпелыя з агнястрэльнымі раненнямі, у тым ліку ў вельмі цяжкім стане. {movie}Ля месца тэракту. Аматарскае відэа|right|5439{/movie}

Відавочцы распавялі, што страляць у гледачоў пачаў невядомы мужчына, апрануты ўва ўсё чорнае і ў масцы. Ён меў на сабе таксама бронекамізэльку і страляў па людзях без разбору.

На месца здарэння прыбыла мноства машынаў хуткай дапамогі. Паводле папярэдніх звестак, параненыя больш за 50 чалавек.

Паліцыя затрымала на аўтастаянцы падазраванага ва ўзросце каля 20 гадоў, які меў пры сабе вінтоўку і пісталет. Ён паведаміў паліцыі, што дома ў яго захоўваецца выбухоўка.

На падставе гэтай інфармацыі паліцыя ачапіла шматкватэрны дом у паўночнай частцы гораду, дзе жыве затрыманы. Жыхароў эвакуявалі, а ў будынку вядзецца ператрус.

belsat.eu

Стужка навінаў