Бітва за Дамаск. Жыхары ўцякаюць з краіны


Ці азначае гэта агонію рэжыму Башара аль-Асада?

Тысячы сірыйцаў бягуць з радзімы ў Лівію пасля актывізацыі баявых дзеянняў у сталіцы. Прэзідэнт Башар аль-Асад увёў танкі ў Дамаск у першы дзень святога для мусульманаў месяца Рамадан.

Баявыя дзеянні ў Дамаску істотна актывізаваліся ў чацвер, пасля смерці швагра і стрыечнага брата Башара аль-Асада, якія гралі ключавыя ролі ў супрацьстаянні з паўстанцамі. Сёння ў Дамаску быў забіты таксама кіраўнік сірыйскай выведкі, генерал-маёр Гішам Бахт’яр.

Сірыйскія паўстанцы пашырылі свой кантроль на мяжы з Турцыяй ды Іракам, што дае ім магчымасць бесперашкодна ўвозіць зброю. {movie}Жыхары ўцякаюць з Сірыі|right|5438{/movie}

Баявыя дзеянні змушаюць людзей пакідаць краіну

Колькасць уцекачоў з Сірыі, як падаюць ліванскія крыніцы, складае ў сярэднім каля 5 тыс. чалавек на дзень. За апошнія содні краіну пакінулі 8,5 тыс. чалавек.

Ліванскі ўрад прапаноўвае для часовага размяшчэння ўцекачоў школьныя будынкі і арганізоўвае дапамогу з боку іншых арабскіх краінаў.

Шмат людзей, у тым ліку прадстаўнікі дыпламатычных і гуманітарных місіяў, спешна пакідаюць краіну.

Пазіцыя Расеі

Напярэдадні на паседжанні ААН заходнія краіны прапанавалі ўвесці санкцыі супраць сірыйскіх уладаў, калі яны не спыняць гвалту ў краіне. Расея і Кітай рэзалюцыю заблакавалі.

Афіцыйны прадстаўнік расейскага Міністэрства замежных справаў Аляксандр Лукашэвіч заявіў, што праект рэзалюцыі быў «абсалютна непрымальны», і заклікаў заходнія краіны паўплываць на сірыйскіх паўстанцаў, каб менавіта яны спынілі баі. «Прыняцце рэзалюцыі ААН з санкцыямі ў дачыненні Сірыі будзе наўпроставым падтрыманнем рэвалюцыйнага руху», – такое меркаванне выказаў журналістам расейскі міністр замежных справаў Сяргей Лаўроў.

belsat.eu

Стужка навінаў