Суслік з касмадрому Байканур


З яго норкі адкрываецца цудоўны від на стартавую пляцоўку Байкануру. Час ад часу побач праязджаюць краны і цягнік, якія дастаўляюць на пляцоўку неабходныя матэрыялы.

Відэа з суслікам знялі працаўнікі Байкануру – каля яго норкі адзін з аператараў пакінуў камеру, якую той не пабаяўся паспрабаваць на зуб.

Апошні раз суслік з Байкануру назіраў запуск ракеты 15 ліпеня – да Міжнароднай касмічнай станцыі адправіўся карабель «Саюз» з расейскім, амерыканскім і японскім касманаўтамі. А цяпер на Байкануры рыхтуюцца да запуску беларускага спадарожніка – ужо скончылася зборка касмічнай галаўной часткі.

belsat.eu

Стужка навінаў