МНС: У выніку залевы ў Менску затапіла 10 вуліцаў


На шэрагу участкаў быў перапынены рух грамадскага транспарту. У горадзе абвешчаны план «Пасейдон».

{movie}Залева ў Менску 19 ліпеня.|left|5433{/movie}Усяго, паводле прэс-сакратар МНС Віталя Навіцкага, затоплена 10 вуліцаў, найбольш пацярпелі ад стыхіі вуліцы Каліноўскага ды Інтэрнацыянальная, а таксама бульвар Шаўчэнкі.

«Інфармацыя аб пацярпелых не паступала, ратаваць і эвакуяваць нікога не прыйшлося, ідзе адпампоўванне вады», – паведаміў Навіцкі. Ён таксама адзначыў, што на адной з найбольш праблемных вуліцаў – Нямізе – абышлося без затаплення.

belsat.eu

Стужка навінаў