Анатоль Лябедзька назіральнікам: Не трэба да нас прыязджаць


https://youtu.be/cgk5MBIeIHo
“Я раю ім лепш паспрабаваць сустрэцца са Змітром Дашкевічам, якога трымаюць у вязніцы, або з іншымі палітычнымі вязнямі”, – заявіў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў інтэрв’ю “Белсату”.

“Калі б у нас былі выбары, то візіт меў бы сэнс. У нас ужо каторы год няма выбараў, а ёсць выбарчая кампанія без усялякіх правілаў, – падкрэсліў Анатоль Лябедзька. – Што можна назіраць у Беларусі? Працу Міністэрства гандлю, калі на выбарчых участках танна прадаецца піва ці кава? Можна яшчэ паглядзець, колькі ў нас міліцыянтаў, і даць ацэнку, як працуе Мінкультуры на чале з Латушкам, калі на выбарчыя ўчасткі прыязджаюць з бразготкамі”. Палітык падкрэслівае, што ў цяперашняй сітуацыі ў Беларусі немагчыма пабачыць рэальных выбараў і выбарчай кампаніі.{movie}Анатоль Лябедзька пра назіранне на выбарах|right|5417{/movie}

На думку Анатоля Лябедзькі, улады Беларусі ўжо прызвычаіліся да таго, што міжнародныя назіральнікі ад АБСЕ пасля кожных выбараў даюць негатыўную ацэнку выбарчаму працэсу, і гэта аніяк не турбуе афіцыйны Менск.

“Патрэбнае яснае пасланне Менску: вы зацікаўленыя ў тым, каб галоўная міжнародная арганізацыя прызнала гэтыя выбары легітымнымі ды дэмакратычнымі? Калі так, то мяняйце заканадаўства, практыку ўжывання права. І тады мы прыедзем і скажам: усё цудоўна, усё супер. Чакаем вас у Парламенцкай Асамблеі АБСЕ і ў самой АБСЕ”, – дадаў палітык.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары