«Рэпарцёры без межаў» заклікаюць вызваліць Сурапіна


Праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” і Міжнародны камітэт абароны журналістаў заклікалі неадкладна вызваліць 20-гадовага фатографа, студэнта Інстытуту журналістыкі БДУ Антона Сурапіна. Пра гэта паведамляюць афіцыйныя сайты арганізацыяў.

“У апошнія месяцы прэзідэнт Лукашэнка ўжывае ўсё больш суровыя захады да іншадумцаў, а Беларусь, якая занесеная ў спіс праціўнікаў інтэрнэту, усё глыбей занураецца ў палітычную ізаляцыю і эканамічную стагнацыю. Сярод іншага, рэжым узмацняе рэпрэсіі супраць тых, хто спрабуе выкарыстаць інтэрнэт дзеля распаўсюду інфармацыі, правядзення кампаніяў або ажыццяўлення “рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі”, – гаворыцца ў заяве арганізацыі “Рэпарцёры без межаў”.

Беларускія службы бяспекі занепакоеныя тым, што плюшавыя медзведзяняты ўцягнутыя ў нелегальнае перасячэнне мяжы? Было б цяжка ўтрымацца ад смеху з нагоды гэтых абсурдных абвінавачанняў, калі б не той факт, што Антон Сурапін змешчаны ў турму, – заявіла ў сваю чаргу каардынатарка еўрапейскай і цэнтральна-азіяцкай праграмы Міжнароднага камітэту абароны журналістаў Ніна Агнянава. – Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна вызваліць Сурапіна і зняць з яго бессэнсоўныя абвінавачанні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства”.

Сурапін быў затрыманы 13 ліпеня ў Менску паводле падазрэння ў дапамозе незаконнаму перасячэнню мяжы шведскаму самалёту, які 4 ліпеня больш за гадзіну правёў над тэрыторыяй краіны. Над Івянцом і Менскам шведы скінулі сотні плюшавых медзведзянятаў. Сурапін першы выклаў на сваім сайце Belarusian News Photos фатаграфіі скінутых з самалёта мядзведзяў. Са словаў Антона, здымкі яму даслаў невядомы электроннаю поштаю. Супраць Антона распачалі крымінальную справу, яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары