Як зарабіць мільёны на аўтамабільным ламаччы? Агляд падзеяў культуры


Груда металу для аднаго – гэта крыніца натхнення для іншага. Філіпінец Мар’ё Малляры праславіўся на ўвесь свет скульптурамі… з аўтамабільнага ламачча. Былы зваршчык, цяпер Мар’ё з клямак дзвярэй, аўтамабільных зашчэпак, запальных свечак робіць незвычайных звяроў, робатаў і самалёцікі.

МАР’Ё МАЛЛЯРЫ, СКУЛЬПТАР:
“Праўда ў тым, што ідэя гэтая не ўнутры мяне, а ўнутры металу, з якім я працую. Гэтыя металы дыктуюць форму маіх працаў ды іх канструкцыю”.

Творчасць філіпінца ўжо ацанілі ўва ўсім свеце: калі за першую скульптуру Мар’ё атрымаў некалькі соцень долараў, то цяпер калекцыянеры з розных краінаў аддаюць за шэдэўры з аўтамабільнага смецця некалькі тысячаў.

Іншыя тэмы: у Гомлі навучыліся скакаць картузы, каханачку і падэспань. Фільмы, што ўваходзяць у пракат.

belsat.eu

Стужка навінаў