Паранены аль-Асад збег з Дамаску? Цяжкія баі ў сталіцы Сірыі


Сірыйскі прэзідэнт Башар аль-Асад мог атрымаць раненні падчас учорашняга выбуху ў Дамаску, у выніку якога загінулі чацвёра ягоных паплечнікаў.

Пра гэта паведамляе “Интерфакс-Запад” са спасылкаю на брытанскае выданне “The Guardian”. “Цяпер незразумела, дзе прэзідэнт. З’явіліся звесткі, што ён паранены і з’ехаў з Дамаску да берагу мора – у горад Лятакію”, – гаворыцца ў артыкуле. Газета падкрэслівае, што спраўдзіць гэтую інфармацыю пакуль немагчыма.{movie}Баі ў Дамаску, аматарскае відэа|right|5414{/movie}

Падчас учорашняга выбуху загінулі чацвёра чыноўнікаў, якія душылі паўстанне ў Сірыі. Гэта зяць прэзідэнта Асэф Шаўкат (ён кіраваў аперацыяй супраць паўстанцаў), міністр абароны Даўуд Раджыха, кіраўнік МУС Мугамад Ібрагім аш-Шаар і памочнік прэзідэнта ў пытаннях бяспекі Хасан Алі Туркмані.

Сірыйскія паўстанцы працягваюць аказваць ціск на Башара аль-Асада. Цяжкія баі цягнуцца пяты дзень.

Агенцтва “Reuters” апублікавала два аматарскія відэаролікі. На першым паўстанцы з гранатамётаў, кулямётаў і аўтаматаў вядуць стральбу з даху будынку. {movie}Гараць урадавыя танкі, Сірыя.|right|5415{/movie}

На відэа ад 18 ліпеня, паводле допісаў у сацыяльных сетках, відаць урадавыя танкі ў агні, атакаваныя паўстанцамі на шляху да сірыйскай сталіцы і ахвяраў абстрэлу пахавальнай працэсіі ў раёне Саіда Зэйнаб пад Дамаскам.

belsat.eu

Стужка навінаў