Кошты ад снежня падняліся толькі на 12 %?


“Мяса я практычна не ем”, – можна пачуць на вуліцах Менску пры цяперашніх коштах на спажывецкія тавары.

Журналісты “Белсату” пацікавіліся ў менчукоў, ці вераць яны ў інфармацыю, пададзеную Нацыянальным статыстычным камітэтам, – што кошты на прадукты ў параўнанні са снежнем мінулага года выраслі толькі на 11,7 %.

На меркаванне большасці менчукоў, кошты растуць вельмі хутка і значна. Як сцвярджаюць жыхары сталіцы, кошты на спажывецкія тавары выраслі нашмат больш, прычым павышэнне заробкаў ніяк не можа дагнаць росту коштаў.

Сярод харчоў, кошты на якія адчувальна закранаюць кішэні менчукоў, называліся хлеб і малако. Значная колькасць падкрэсліла, што мяса для іх зрабілася далікатэсам. Адзін з пенсіянераў дадаў: “Выйсце з такой сітуацыі – або вешацца або бутэлькі збіраць…”

belsat.eu

Стужка навінаў