Мядзведзеў: ад прыватызацыі «не адкруціцеся», з растваральнікамі разбярэмся


https://youtu.be/qzOEO1uN1FI
Беларусі даўно пара прымаць рашэнне аб прыватызацыі ААТ «Беларуськалій», заявіў прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў.

«Беларуськалій» – за рынкавы кошт

«Даўно пара прымаць рашэнне наконт прыватызацыі. Усё адно ад гэтага нікуды не адкруціцца», – заявіў кіраўнік расейскага ўраду на прэс-канферэнцыі па выніках паседжання саюзнага Савету Міністраў 18 ліпеня ў рэзідэнцыі «Заслаўе» пад Менскам.

{movie}Дзмітрый Мядзведзеў пра продаж “Беларуськалію”|left|5406{/movie}Ён нагадаў, што Беларусь і Расея ажыццяўляюць супольны праект для стварэння кампаніі «Саюзкалій», каб разам працаваць над продажам мінеральных угнаенняў на рынках. «Акрамя таго, гэта, магчыма, і ўдзел у прыватызацыі. Калі будзе прынятае адпаведнае рашэнне беларускага ўраду», – адзначыў Мядзведзеў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што пры прыватызацыі трэба ўлічваць не толькі значнасць аб’екту для краіны, але і «рэальную рыначную кан’юнктуру і продаж за рыначныя цэны». «Калі гэтыя два фактары супадуць, то такая ўгода можа адбыцца», – падкрэсліў расейскі прэм’ер.

Чым скончыцца скандал з растваральнікамі?

У справе з экспартам растваральнікаў, за якія Беларусь не плаціла мыты ў расейскі бюджэт, Мядзведзеў паабяцаў «уважліва разабрацца і прыняць рашэнні, нават калі яны будуць вельмі цяжкія». Ён падкрэсліў, што калі парушэнні знойдуць, «вінаватыя мусяць адказаць, а эканамічныя інтарэсы павінны быць адноўленыя».

{movie}Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў Міхаілу Мясніковічу вытлумачыцца ў справе растваральнікаў|left|5407{/movie}Паводле пагаднення аб супрацы ў межах Адзінай эканамічнай прасторы, нашая краіна атрымлівае расейскую нафту і нафтапрадукты без мыта. Але пры гэтым абавязаная пералічваць у расейскі бюджэт 100 % экспартнага мыта на нафтапрадукты з расейскай сыравіны, якая экспартуюцца за межы Мытнага саюзу.

У пералік не ўваходзяць растваральнікі. У студзені-красавіку 2012 г. Беларусь рэзка павялічыла іх экспарт (ён дасягнуў $ 1,7 млрд). Расея заўважыла, што Беларусь увозіць усё больш нафтапрадуктаў: толькі за 2012 г. імпарт павялічыўся ў чатыры разы.

15 чэрвеня прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў даручыў профільным ведамствам прааналізаваць сітуацыю з экспартам нафтапрадуктаў з Беларусі. 28 чэрвеня намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Шаталаў заявіў: «Не выключана, што пад выглядам растваральнікаў экспартуюцца нафтапрадукты».

belsat.eu
https://youtu.be/ngXUlGpXOi8

Глядзі таксама
Каментары