Наста Лойка: падборка затрыманых перад візітам Мядзведзева вельмі дзіўная


Паводле праваабаронцы, яе асуджаная на 10-дзённы арышт калега Кася Галіцкая апошнім часам не дэманстравала сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Паводле Насты Лойкі, магчыма, у міліцыі ёсць план: колькі чалавек затрымаць. І яны бяруць тых, хто трапляецца.

Праваабаронцу Касю Галіцкую суд Маскоўскага раёну Менску прызнаў сёння вінаватай у дробным хуліганстве. Нібыта 17 ліпеня дзяўчына нецэнзурна выказвалася ў сталічным Доме правасуддзя.

{movie}Наста Лойка пра прысуд Касі Галіцкай|left|5387{/movie}Раніцаю 17 ліпеня Галіцкая прыехала ў суд Кастрычніцкага раёну Менску, які месціцца ў Доме правасуддзя, для назірання за працэсамі над затрыманымі актывістамі міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Уладзімірам Яроменкам і Раманам Васільевым. Прыкладна праз гадзіну яна адтуль знікла.

Пазней высветлілася, што Галіцкую завезлі ва УУС Маскоўскага раёну Менску, дзе ў дачыненні яе склалі адміністратыўны пратакол за дробнае хуліганства. Сама Галіцкая лічыць гэты арышт прэвентыўным крокам напярэдадні візіту ў Беларусь 18 ліпеня прэм’ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева.

Праваабаронца будзе абскарджваць прысуд, паведаміла Наста Лойка.

belsat.eu

Стужка навінаў