Лідару Паўночнай Карэі прысвоілі званне маршала


Кім Чэн Ун у 28 гадоў зрабіўся галоўнакамандуючым арміяй.

Да калекцыі тытулаў паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Уна дадаўся новы – малады правадыр атрымаў найвышэйшае воінскае званне краіны.

Акрамя гэтага ён узначальвае Працоўную партыю Карэі ды займае пасаду першага старшыні Дзяржаўнага камітэту абароны.{movie}Кім Чэн Ун у званні маршала|right|5386{/movie}

Заява пра новае званне была зробленая на дзяржаўным тэлебачанні пасля кадравых перастановак у карэйскім войску. У нядзелю адправілі ў адстаўку віцэ-маршала Ры Ёнг О, які быў прыбліжаны да бацькі цяперашняга кіраўніка – Кім Чэн Іра. Ягонае месца заняў не вядомы дагэтуль вайсковец Хён Ёнг Чхоль. Кадравыя перамяшчэнні шмат хто расцэньвае як чыстку найвышэйшага ваеннага кіраўніцтва.

Кім Чэн Ір і Кім Ір Сэн, бацька і дзед цяперашняга кіраўніка Паўночнай Карэі, мелі званне генералісімусаў паўночнакарэйскай арміі, адной з самых буйных у свеце. Войска краіны налічвае 1, 2 млн жаўнераў.

Кім Чэн Ун узначаліў краіну пасля смерці свайго бацькі Кім Чэн Іра ў снежні 2011 г. Перад Кім Чэн Унам Паўночнаю Карэяй кіраваў ягоны бацька Кім Ір Сэн, які лічыцца заснавальнікам КНДР і абвешчаны «вечным прэзідэнтам».

belsat.eu

Стужка навінаў