Ігар Макар: У «Алмазе» з Лукашэнкі ўсе смяюцца


«Я калі працаваў у «Алмазе», калі там Лукашэнка выступаў – з яго ўсе смяяліся, як з Жырыноўскага. Вось рэальна смешна было! Усе казалі: калгаснік – і дагэтуль гэтак гавораць», – распавядае палітуцякач Ігар Макар.

Журналісты «Белсату» здолелі звязацца з братам Сяргея Макара, Ігарам, які вымушаны быў уцячы з Беларусі на некалькі гадоў раней. Былы баец спецпадраздзялення «Алмаз» і цяпер мусіць хаваць сваё месцазнаходжанне.

{movie}Ігар Макар: У «Алмазе» з Лукашэнкі ўсе смяюцца|left|5384{/movie}Наконт Казуліна было два варыянты

Пасля звальнення з «Алмазу» Ігар Макар працаваў у службе бяспекі Аляксандра Казуліна. «Перад самымі выбарамі ў 2006 годзе мяне шукаў Карпянкоў, камандзір атраду, і Уладзімір Навумаў [тагачасны міністр унутраных справаў]. Наконт Казуліна яны вызначыліся, што яго папросту з палітычнага поля трэба прыбіраць. Было дзве прапановы. Першая прапанова – я павінен быў дапамагчы ў атрыманні сур’ёзнага кампрамату на Казуліна. У прынцыпе, яны б спрыялі, дапамагалі – нават грашыма. А другая прапанова была – папросту фізічна прыбраць», – распавядае суразмоўца.

80% сілавікоў – супраць Лукашэнкі

Ён адмовіўся выконваць замову, таму мусіў з’ехаць з Беларусі. Аднак сувязі з сябрамі не траціць і ведае ўсе навіны сілавікоў: «Апошнім часам у КДБ створаны сацыяльна-аналітычны аддзел, у які ўваходзяць 15 чалавек, што займаюцца менавіта гэтаю сфераю. Іхная праблема – гэта апазіцыя. Цалкам на людзей падымаюць усялякія фотаздымкі, ледзьве не адбіткі пальцаў. І створаны адразу ж другі аддзел актыўнага і пасіўнага праслухоўвання. У гэтых аддзелаў ёсць дазвол без інфармавання вышэйшага начальства слухаць усіх, каго захочуць».

Ці ёсць у сілавых органах людзі, гатовыя падтрымаць народ, калі той будзе змагацца супраць рэжыму? «Калі народ прыме рашэнне, і гэтая хваля пойдзе, хваля вось гэтага негатыву на ўладу, 80 % працаўнікоў міліцыі, праваахоўных органаў, унутраных войскаў падтрымаюць грамадзянаў з умоваю таго, што яны будуць папросту ўпэўненыя ў сваёй будучыні», – упэўнены Ігар Макар.

belsat.eu

Стужка навінаў