Еўропа салідарная з беларусамі


https://youtu.be/tm-sJcmcPqs
https://youtu.be/UH92lr5Nlxs
У шэрагу еўрапейскіх краінаў каля сценаў беларускіх амбасадаў гэтымі днямі прайшлі акцыі салідарнасці з беларусамі.

Гэтак, у Берліне некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі да беларускай амбасады і запалілі 620 знічак на знак салідарнасці з тымі, хто цяпер утрымліваецца пад арыштам. “Мы правялі гэтую акцыю, каб немцы не забываліся на тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі”, – кажа арганізатар Тоб’яс Вайман. Плануецца, што сёння ўвечары людзі зноў прыйдуць да беларускай амбасады.

У Лондане перад дыпламатычным прадстаўніцтвам Беларусі сабраліся таксама тэатральныя дзеячы, драматург Том Стопард і галівудскі актор Іян МакКелен. Акцыя прайшла пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Удзельнікі трымалі ў руках плакаты з патрабаваннем вызваліць зняволеных дэманстрантаў.

Акцыя ў Кіеве сабрала не менш як тры дзясяткі чалавек, у тым ліку журналістаў, якія выйшлі на вуліцу, каб падтрымаць сваіх беларускіх калегаў. “У Беларусі адбываюцца жахлівыя, крывавыя падзеі, якія мы, на жаль, не можам перадухіліць, – заявіў адзін з удзельнікаў акцыі. – З іншага боку, мы разумеем, што калі мы не будзем змагацца за свае правы ва Украіне, то вельмі хутка ў нас можа быць дакладна такая самая сумная сітуацыя”.

У дзень пасля выбараў акцыя салідарнасці ладзілася таксама ля беларускай амбасады ў Варшаве.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары