Шведы сцвярджаюць, што схоплены КДБ Сурапін не вінаваты


Арганізатары «плюшавага дэсанту», прадстаўнікі шведскай PR-кампаніі «Studio Total», адмаўляюць датычнасць да акцыі беларускага фатографа Антона Сурапіна, затрыманага КДБ.

«Мы і раней казалі пра тое, што напярэдадні акцыі ў нас не было ніякіх кантактаў ні з кім з прадстаўнікоў Беларусі. Натуральна, у нас не было ніякіх кантактаў і з Антонам», – заявіў Тумас Мадзэцці, які разам з калегаю Ганнай Лінай Фрай кіраваў самалётам падчас акцыі.

Паводле яго, у бліжэйшыя 2–3 дні арганізатары акцыі выступяць з афіцыйнаю заяваю да беларускіх уладаў з гэтай нагоды. Яны гатовыя таксама, паводле Мадзэцці, адказаць на ўсе пытанні беларускіх следчых, калі тыя прыедуць у Швецыю.

Швед не ведае, хто мог адправіць Антону Сурапіну фатаграфіі з мядзведзікамі. Арганізатары акцыі гэтага не рабілі дакладна, падкрэсліў Мадзэцці. «Мяркуйце самі: мы скінулі некалькі сотняў мядзведзікаў, і я сам бачыў, як шматлікія людзі іх фатаграфавалі. Адаслаць фатаграфіі Антону мог любы з іх», – дадаў прадстаўнік кампаніі «Studio Total».

belsat.eu

Стужка навінаў